Юрген Граф (нар. 15 жніўня 1951, Базель, Швейцарыя) — швейцарскі філолаг, гісторык і публіцыст, аўтар шэрагу твораў, у якіх адмаўляе афіцыйную канцэпцыю халакоста.
Атрымаў філалагічную адукацыю. Працаваў выкладчыкам у Швейцарыі і за мяжой. У пачатку 1990-х гадоў выдаў тры кнігі па пытанню адмаўлення галакоста. За адмаўленне галакоста ў 1993 звольнены з працы, у 1998 асуджаны на 15 месяцаў турмы. Пасля гэтага эміграваў у Беларусь, праз некаторы час пераехаў у Расію. Жанаты з беларускай.