wd wp Пошук:

Юнгерманія

Юнгерманія (Jungermannia) — род пячоначных імхоў сямейства юнгерманіевых.

Пашырана ва ўмераных шыротах Паўночнага паўшар’я. На Беларусі юнгерманія ланцэталістая трапляецца ў вільготных і забалочаных лясах на гнілой драўніне, аголенай глебе, па берагах вадаёмаў.

Аднадомная лістасцябловая расліна даўжынёю 1—4 см. Утварае буйныя дзярнінкі бледна-жаўтаватага або цёмна-зялёнага, зрэдку чырванаватага колеру. Сцёблы сцелістыя, разгалінаваныя, з рызоідамі. Лісце двухраднае, языкападобнае. Каробачка прадаўгавата-эліпсоідная, цёмна-бурая.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Юнгерманіевыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI