wd wp Пошук:

Юнгерманіевыя

Юнгерманіевыя (Jungermanniales) — парадак пячоначных імхоў.

Найбольшы па колькасці відаў парадак пячоначнікаў налічвае звыш 40 сем’яў, больш 200 родаў і каля 5000 відаў. Распаўсюджаны пераважна ў тропіках, галоўным чынам, паўднёвага паўшар’я. У Беларусі юнгерманіевыя налічваюць каля 85 відаў. Сярод іх вядомы як таломныя, так і пераважна лістасцябловыя формы.

Антэрыдыі знаходзяцца ў похвах бакавых лістоў паблізу верхавінак парасткаў. Архегоніі развіваюцца на верхавіне галінак з верхавіннай клеткі, і рост парастка спыняецца. Каробачка спарагона ўскрываецца чатырма створкамі, сценкі яе складаюцца з 2–20 слаёў з папярочнымі патаўшчэннямі.

Сямействы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Парадкі раслін
Катэгорыя·Юнгерманіевыя