wd wp Пошук:

Юкіа Хатаяма

Юкіа Хатаяма (11 лютага 1947) — японскі палітык, лідар Дэмакратычнай партыі Японіі, прэм’ер-міністр Японіі з 16 верасня 2009 года па 4 чэрвеня 2010 года.

Раннія гады

Хатаяма нарадзіўся ў 1947 годзе ў Токіа. Адукацыю атрымаў у Такійскім універсітэце, які скончыў у 1969 годзе, а ў 1976 яму была прысвоена ступень доктара філасофіі Стэнфардскага ўніверсітэта.

Палітычная кар’ера

У 1986 годзе Хатаяма быў абраны ў палату прадстаўнікоў японскага парламента, прадстаўляючы Ліберальна-дэмакратычную партыю. У 1993 годзе ён пакінуў ЛДП і з некалькімі прыхільнікамі сфарміраваў цэнтрысцкую Новую партыю Сакігакэ. Праз некалькі гадоў ён уступіў у Дэмакратычную партыю, дзе з 1999 па 2002 год займаў пасаду старшыні, у той жа час з’яўляючыся лідарам апазіцыі. 16 мая 2009 года ён ізноў быў абраны кіраўніком Дэмакратычнай партыі, змяніўшы Іціра Адзаву.

Зноскі

  1. Yukio Hatoyama // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Yukio Hatoyama // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.asianews.it/index.php?l=en&art=16529
  4. (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Такійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Токіа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Японіі
Катэгорыя·Члены Ліберальна-дэмакратычнай партыі (Японія)
Катэгорыя·Выпускнікі Стэнфарда
Катэгорыя·Асобы