wd wp Пошук:

Юзаф Ясінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ясінскі. Юзаф Ясінскі (2-я палова XVIII стагоддзя — 1833) — медык, антраполаг[1].

Біяграфія

Скончыў медыцынскую школу ў Гродне, Віленскі ўніверсітэт у 1789 годзе, атрымаў ступень доктара філасофіі, медыцыны і хірургіі[1].

Працаваў урачом у магнацкім доме Абуховічаў, потым у Навагрудку[1].

Навуковая дзейнасць

У 1810 напісаў кнігу «Антрапалогія пра фізічныя і маральныя ўласцівасці чалавека» (апублікавана ў 1818 у Вільне на польскай мове). Адзін з першых антраполагаў у Беларусі, упершыню выклаў задачы і сутнасць антрапалогіі як вучэння пра чалавека ў цэлым з прыцягваннем дадзеных анатоміі, фізіялогіі, медыцыны, філасофіі. Староннік віленскай эвалюцыйнай школы[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Ясинский Юзеф // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 720. — 737 с.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Дактары медыцыны
Катэгорыя·Антраполагі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1833 годзе
Катэгорыя·Дактары хірургіі
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XVIII стагоддзі
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта