У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цеханавецкі. Юзаф Цеханавецкі (1741 або 1748 — паміж 1801 і 1804) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, дыпламат.
Паходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Фелікса Нікадзіма Цеханавецкага.
Генерал-ад’ютант ВКЛ у 1770 годзе, сакратар пасольства Рэчы Паспалітай у Санкт-Пецярбургу да 1773 года. У маёнтку Бачэйкава пабудаваў каля 1769 года палац і школу для сялянскіх дзяцей.
У шлюбе з Ганнай з Храпавіцкіх, дачкой Яўстаха Юзафа Храпавіцкага і Тэрэзы са Шчытоў-Неміровічаў. Дзеці: