У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Быхавец. Юзаф Быхавец (каля 1750 — ?) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Паходзіў са шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла». Адзіны сын Яна Мікалая Быхаўца і невядомай па імі Прашынскай[1].
Крайчы вялікі літоўскі з 13 лістапада 1793[1].
Юзаф Быхавец валодаў маёнткам Магілёўцы[1].
Юзаф ажаніўся з Разаліяй з Біспінгаў, у іх было шмат дзяцей[1].