wd wp Пошук:

Ээра Мянцюранта

Ээра Антэра Мянцюранта (фінск.: Eero Antero Mäntyranta; 20 лістапада 1937, Пела — 30 снежня 2013, Оўлу) — фінскі лыжны гоншчык, трохразовы алімпійскі чэмпіён. Заваяваўшы 7 медалёў на чатырох зімовых Алімпійскіх гульнях, Мянцюранта з’яўляецца адным з самых паспяховых фінскіх лыжнікаў за ўсю гісторыю. За свае неверагодныя поспехі на Алімпійскіх гульнях 1964 года атрымаў мянушку Mister Seefeld (па назве месца правядзення лыжных гонак на гэтай Алімпіядзе).

Мянцюранта — першы фінскі спартсмен з станоўчым вынікам на допінг-тэсце. Падчас нацыянальнага чэмпіянату 1972 годзе ў яго спробе былі знойдзеныя сляды амфетамінаў, аднак вынікі былі схаваныя. Пасля Алімпійскіх гульняў у Сапара гэты факт усплыў, аднак Мянцюранта яго адмаўляў. Пазней ён прызнаў, што калоў сабе гармоны, якія падчас яго выступаў не былі забароненыя.

У апошнія гады жыцця займаўся развядзеннем паўночных аленяў у сябе на радзіме ў Пеле. Памёр 30 снежня 2013 года ў Оўлу пасля працяглай хваробы.

Зноскі

  1. BiographySampo Праверана 23 сакавіка 2021.
  2. Kansallisbiografia / пад рэд. M. KlingeSuomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 28 лютага 2021.
  3. 1 2 Eero Mantyranta // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://yle.fi/uutiset/skiing_legend_eero_mantyranta_dead_at_76/7004795
  5. http://www.rds.ca/ski/eero-mantyranta-s-%C3%A9teint-1.823124
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па лыжных гонках
Катэгорыя·Пераможцы Хольменколена
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1968 года
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1960 года
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1968 года
Катэгорыя·Памерлі 30 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лапландыі (Фінляндыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лыжных гонках
Катэгорыя·Лыжнікі Фінляндыі
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1964 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лыжнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Фінляндыі
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1968 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1964 года
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1964 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1960 года
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1972 года