wd wp Пошук:

Этамбутол

Этамбутол (Ethambutol[1])
Хімічнае злучэнне
ІЮПАК [S-(R*,R*)]-2,2'-(1,2-Этандыілдыіміна) біс(1-бутанол)
Брута-
формула
C10H24N2O2 
Мал.
маса
204.31
CAS 74-55-5
PubChem 3279
DrugBank APRD00957
Класіфікацыя
Фарм.
група
Сінтэтычныя антыбактэрыяльныя сродкі
АТХ J04AK02
Фармакакінетыка
Злучэнне з бялкамі плазмы ад 20 да 30 %
Метабалізм Печань
Лекавыя формы
таблеткі

Этамбутол — процітуберкулёзны прэпарат(руск.) бел.. Этамбутола гідрахларыд — белы крышталічны парашок. Лёгка раствараецца ў вадзе.

Фармакалагічнае дзеянне

Процітуберкулёзны прэпарат. Этамбутол актыўны ў дачыненні да Mycobacterium tuberculosis, уключаючы іх штамы, устойлівыя да стрэптаміцыну, канаміцыну, ізаніязіду, ПАСК і этыянаміду, а таксама шэрагу атыповых мікабактэрый (Mycobacterium kansasii, Mycobacterium avium, Mycobacterium xenopi).

Фармакакінетыка

Этамбутол добра ўсмоктваецца са СКТ. Выводзіцца, галоўным чынам, з мачой.

Паказанні да ўжывання

Усе формы лёгачнага і пазалёгачнага туберкулёзу (у складзе камбінаванай тэрапіі).

Зноскі

  1. Этамбутол. Справочник лекарств РЛС: инструкция, применение и описание вещества Этамбутол (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Процітуберкулёзныя сродкі
Катэгорыя·Антыбіётыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Лекавыя сродкі паводле алфавіта