wd wp Пошук:

Эстэбан Гранера

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Эстэбан Фелікс Гранера Маліна (ісп.: Esteban Félix Granero Molina; нар. 2 ліпеня 1987, Пасуэла-дэ-Аларкон, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца клуба «Марбелья». Вядомы ў Іспані як «пірат» (ісп.: El Pirata), Гранера можа згуляць як цэнтральнага паўабаронцу, гэтак і крэатыўнага паўабаронцу-распасоўшчыка, а пры патрэбе можа згуляць і на правым флангу паўабароны. Асноўным яго амплуа лічыцца пазіцыя плэймэйкера. Мянушка жа «пірат» замацавалася за ім наступным чынам. Як прызнаецца сам Эстэбан, ён не ведаў, як святкаваць свае забітыя мячы, і не прыдумаў нічога арыгінальнага, як пачаць зачыняць адно вока далонню. Журналісты тут жа прыдумалі яму мянушку, гледзячы на гэты жэст, а таксама на яго ўскудлачаныя валасы і пацешную бараду.

Кар’ера

Раннія гады

Эстэбан Гранера прыйшоў у футбольную школу «Рэала» ва ўзросце 8 гадоў і амаль адразу пачаў дэманстраваць там свой талент. Яму даверылі пазіцыю нападніка. У адзін з сезонаў Гранера забіў 83 галы ў чэмпіянаце да 10 гадоў. Як ён сказаў у адным са сваіх інтэрв’ю: «… проста сакрэт у тым, што я тады быў вышэй за ўсіх астатніх. Я біў мацней за іншых і быў мацней за ўсіх. Потым я вырас, цела сфарміравалася і ўсё збалансавалася, і мяне адсунулі ў цэнтр поля».

Гранера гуляў за другую і трэцюю каманды «Рэала».

«Хетафэ»

31 жніўня 2007 года, у апошні дзень трансфернага акна, Гранера разам са сваім напарнікам па «Рэалу» Рубенам дэ ла Рэдам перайшоў у склад «Хетафэ». Дэбютаваў за «Хетафэ» 16 верасня 2007 года, у матчы 3-га тура чэмпіянату Іспаніі супраць «Эспаньёла». Але яго дэбют быў некалькі сапсаваны. «Хетафэ» атрымаў паражэнне, а ён сам атрымаў чырвоную картку[4].

«Рэал Мадрыд»

21 ліпеня 2009 года «Рэал Мадрыд» ажыццявіў выкуп іграка, як паведамляецца, за € 4 млн[5]. Яго першы афіцыйны матч у складзе новага клуба адбыўся 12 верасня 2009 годзе ў матчы супраць «Эспаньёла», дзе сталічныя ігракі перамаглі з лікам 3:0[6].

«Куінз Парк Рэйнджэрс» і «Рэал Сасьедад»

У жніўні 2012 года перайшоў у англійскі «Куінз Парк Рэйнджэрс» за 9 млн фунтаў. Па выніках сезона 2012/13 «Куінз Парк Рэйнджэрс» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і ў жніўні 2013 года Гранера быў аддадзены ў арэнду ў «Рэал Сасьедад». Аднак, ужо ў верасні атрымаў траўму, з-за якой прапусціў большую частку сезона 2013/14. Тым не менш, у ліпені 2014 года быў выкуплены іспанскім клубам і замацаваўся ў аснове.

«Эспаньёл»

У ліпені 2017 года, разарваўшы пагадненне з «Рэал Сасьедадам», падпісаў трохгадовы кантракт з «Эспаньёлам»[7].

У студзені 2020 года, датэрмінова пакінуўшы «Эспаньёл», далучыўся да клуба «Марбелья» з трэцяга іспанскага дывізіёна[8].

Дасягненні

«Рэал» Мадрыд

Зноскі

  1. Esteban Granero // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. GRANERO esteban molina // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Esteban Granero Molina // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Эспаньёл — Хетафэ Архівавана 10 чэрвеня 2008.. www.championat.ru
  5. «Granero returns to Real». Sky Sports.
  6. «Madrid maintain perfect start» Архівавана 2 лістапада 2012.. ESPN Soccernet
  7. «Реал Сосьедад» расторг контракт с Гранеро, игрок перешел в «Эспаньол». by.tribuna.com
  8. Гранеро покинул «Эспаньол» и перешел в «Марбелью» из третьей лиги. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 ліпеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Сасьедад
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Эспаньёл
Катэгорыя·Ігракі ФК Куінз Парк Рэйнджэрс
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд C
Катэгорыя·Ігракі ФК Марбелья
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд Кастылья
Катэгорыя·Нарадзіліся ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Хетафэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе