wd wp Пошук:

Эсперанція

 Эсперанція

Эспера́нція ці Эсперанці́да (па эсперанта: Esperantio, Esperantujo ці Esperanto-lando) - нефармальная назва для супольнасці людзей, што гавораць на эсперанта, і іх культуры.

Гісторыя

Тэрыторыя Морэснэт.

Асноўны артыкул: Гісторыя эсперанта Хаця некалькі дзяржаўных утварэнняў у розны час абвяшчалі аб жаданні ўжываць эсперанта ў якасці дзяржаўнай мовы (Морэснэт і Рэспубліка Вострава Ружы) гэтыя тэрыторыі не называлі Эсперантыяй.

Слова Esperantio ужывае ў сваіх дакументах міжнародная арганізацыя Esperanta Civito[1], якая абвяшчае сябе “суб’ектам міжнароднага права” і мае асобныя атрыбуты дзяржаўнасці (канстытуцыя, партыі, парламент). Пік дзейнасці Esperanta Civito прыйшоўся на 2001-2003 гады. У 2007 годзе група пісьменнікаў і паэтаў абвясціла аб стварэнні Рэспублікі Эсперанта - пародыі на Esperanta Civito[2].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Афіцыйная старонка Esperanta Civito(недаступная спасылка) (эсп.)
  2. Libera Folio: Fondiĝis la Esperanta Respubliko! (эсп.)
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Эсперанта
Катэгорыя·Культура эсперанта