wd wp Пошук:

Эр-Рыяд

Эр-Рыяд (араб. الرياض‎‎) — горад, сталіца Саудаўскай Аравіі, у цэнтральнай часткі Аравійскага паўвострава. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Неджд. Вузел шашэйных дарог. Чыгункай звязаны з портам Дамам. Міжнародны аэрапорт. Прамысловасць: нафтаперапрацоўчая, цэментавая, харчовая; вытворчасць электракабелю, акумулятараў. Рамесны і гандлёвы цэнтр. Перапрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны (фінікі, садавіна, збожжа).

Гісторыя

Узнік на месцы старажытнага гандлёва-рамеснага паселішча. У 18 стагоддзі сталіца аднаго з дробных эміратаў Неджда. У 1773 годзе захоплены вахабітамі. З 1821 года сталіца эмірата Саудыдаў, потым пад уладай эміраў Шамара. У 1902 годзе заваяваны атрадамі ібн Сауда, які зрабіў Эр-Рыяд сталіцай эмірата Неджд. У 1927-32 гг. сталіца дзяржавы «Хіджаз, Неджд і далучаных абласцей» (з 1932 года Саудаўская Аравія).

Вядомыя асобы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Саудаўскай Аравіі
Катэгорыя·Эр-Рыяд
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сталіцы дзяржаў
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Сталіцы Азіі