У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Эрыгона (значэнні).
Эрыгона (стар.-грэч.: Ἠριγόνη) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] — дачка Ікарыя[2], маці Стафіла.
Дыяніс спакусіў яе[3]. Дыяніс падарыў каханаму Эрыгоны вінаградную лазу, а яе бацьку — мех з віном. Калі бацька быў забіты п’янымі афінскімі пастухамі, якія упершыню паспрабавалі віно і палічылі, што Ікарый пачаставаў іх ядам, Эрыгона павесілася на дрэве[4], папрасіўшы ў перадсмяротнай малітве пра тое, каб усе дзяўчыны Афін паступалі гэтак жа датуль, пакуль не будуць знойдзены забойцы яе бацькі. Малітвы былі пачуты: афінскія дзяўчыны, якіх багі паразілі вар’яцтвам, скончылі жыццё самгубствам, а Эрыгону пасля яе смерці Зеўс ператварыў у сузор’е Дзевы [5]. Ёй прысвечаны эпілій Эратасфена.
Кожны год у Афінах праводзілася свята віна, на якім Ікарыя і Эрыгону паважалі як герояў. На гэтым свяце дзяўчыны разгойдваліся на арэлях, да якіх падвешвалі таксама фаласы з кветак [6].
У гонар Эрыгоны названы астэроід (163) Эрыгона, адкрыты ў 1876 годзе.