wd wp Пошук:

Эрфуд

Эрфуд (араб. أرفود‎‎) — горад на ўсходзе Марока, размешчаны ў аазісе Тафілалет непадалёк ад пяскоў пустыні Сахары. Каардынаты горада 31°26′10″ пн. ш. 4°13′58″ з. д. HGЯO. Насельніцтва складае каля 23 500 жыхароў.

Тут быў апошні раён, заняты французамі, аднак супраціўленне Тафілалецкіх плямёнаў доўжылася да 1932 года. Французы пабудавалі тут адміністрацыйны цэнтр і размясцілі гарнізон.

З-за добрай інфраструктуры і блізкасці пустыні з дзюнамі горад стаў папулярны сярод кінавытворцаў. Тут, у прыватнасці, здымаўся вядомы фільм Мумія (1999).

Горад наведваюць таксама турысты, адсюль рэгулярна арганізуюцца туры да аазіса Эрг-Шэбі непасрэдна ля мяжы пяскоў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Марока
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96