wd wp Пошук:

Эрнэст Брастыньш

Э́рнэст Бра́стыньш (лат.: Ernests Brastiņš; 19 сакавіка 1892, Цэсіскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — 28 студзеня 1942, РСФСР) — латышскі мастак, публіцыст, тэарэтык мастацтва, даследчык гарадзішчаў, заснавальнік і кіраўнік руху дыеўтураў. Пасля акупацыі Латвіі ў 1940 годзе дэпартаваны ўглыб Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся 19 сакавіка 1892 года каля Ліелстраўпэ. Скончыў мастацкую школу Штыгліца ў Пецярбургу, потым ваеннае вучылішча. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне і вайне за незалежнасць Латвіі.

У 1921 годзе пачаў працаваць у ваенным музеі ў Рызе. Брастыньш быў першым, хто заняўся арганізаваным вывучэннем латышскіх гарадзішчаў. Вынікам гэтай працы з’явіліся чатыры кнігі, у якіх з мапамі і здымкамі былі апісаны 282 латышскія гарадзішчы. Затым пачаў працаваць у сховішчы латышскага фальклору. У 1926 годзе першым у гэтай інстытуцыі выдаў навуковую працу «Латышскія народныя песні», у якіх яны былі даследаваны з міфалагічнага гледзішча.

26 ліпеня 1926 года заснаваў Латышскую садружнасць дыеўтураў, што можна вызначыць за пачатак аднаўлення старалатышскай рэлігіі.

Пасля акупацыі Латвіі 6 ліпеня 1940 года Брастыньш быў арыштаваны і высланы ў РСФСР. Ён быў вызначаны як “сацыяльна небяспечны элемент, кіраўнік арганізацыі дыеўтураў, які займаўся контррэвалюцыйнай дзейнасцю і падтрымліваў сувязі з арганізацыяй «Пэрканкрустс».[3] Памёр у зняволенні 28 студзеня 1942 года.[4]

28 кастрычніка 2006 года ў Кронвальдскім парку ў Рызе быў урачыста адкрыты помнік Брастыньшу. Помнік быў усталяваны пры дапамозе фонду «Savieši».

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #127623817 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 мая 2014.
  2. Ernests Brastiņš // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — doi:10.1515/AKL
  3. Архівавана 7 ліпеня 2009.
  4. Архівавана 5 сакавіка 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Публіцысты Латвіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Мастакі Латвіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам Трох Зорак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Рэпрсэсаваныя ў Латвіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цэсіскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў СССР