Эпідот (пістацыт) — складаны сілікат кальцыю, алюмінія і жалеза. Назва атрымаў ад стар.-грэч.: ἐπίδοσις (epidosis) — «прырашчэнне»: у сячэнні крышталя (прызмы) адзін бок даўжэйшы.
Утвараецца як прадукт змены асноўных парод пры кантактавым метамарфізме і ў альпійскіх жылах.
Мінерал, як правіла, мае фісташкава-зялёны або цёмна-зялёны колер.
Непразрыстая разнавіднасць п’емантыт (марганцаўтрымальны эпідот) з П’емонта афарбаваны ў ружовы або вішнёва-чырвоны колер.
Эпідот на Вікісховішчы |