Эн-Мендурана (Эн-мен-дур-ана) (шум. En-men-dur-ana, Emmeduranki) — сёмы дадынастычны цар легендарнага перыяду да Вялікага патопу, заснавальнік дынастыі і адзіны вядомы міфічны цар чацвёртага горада-дзяржавы старажытнага Шумера Сіпара, размешчанага на поўдні старажытнай Месапатаміі. Яму прыпісваюць боскае паходжанне.
Яго імя згадваецца ў Ніпурскім царскім спісе, паводле якога Эн-Мендурана быў царом Сіпара, якім кіраваў 21000 гадоў. Пасля яго смерці новым царом стаў Убар-Туту, які кіраваў ужо ў горадзе Шурупак[1].
Існуе міф, напісаны на семіцкай мове, паводле якога Эн-Мендурана быў забраны на неба багамі Шамашам і Ададам і навучаў сакрэтам нябёсаў і землі. У прыватнасці ён навучаў мастацтву прадказання[2][3][4][5][6][7].
Эн-Мендурану часам атаясамляюць з біблейскім патрыярхам Енохам[8], таксама ўзятым на неба. Падставай для гэтага паслужыла тое, што і Эн-Мендурану, і Енох — сёмыя ў спісе патрыярхаў-доўгажыхароў. Таксама паводле Бібліі Енох пражыў 365 гадоў, а Эн-Мендурану жыў у Сіпары, звязаным з культам сонца (у сонечным цыкле 365 дзён)[9].
Ранні Дынастычны I перыяд Шумераў | ||
Папярэднік: Эн-Сібзаана |
7-ы цар Шумера раней за 2900 да н.э. ці легендарны |
Пераемнік: Убар-Туту |
1-ы энсі Сіпара раней за 2900 да н.э. ці легендарны |