wd wp Пошук:

Энтэравірусы

Энтэравірус (Enterovirus) — род простых дробных РНК-геномных вірусаў з сямейства пікорнавірусаў.

Асноўным месцам знаходжання энтэравірусаў з’яўляецца кішэчны тракт млекакормячых. Назва энтэравірусы звязана з іх рэпрадукцыяй ў СКТ, аднак энтэрыт яны выклікаюць рэдка.

Уключаюць 67 патагенных для чалавека сератыпаў (3 тыпу вірусаў поліяміэліту, 23 тыпы вірусаў Каксакі A і B, 31 тып рэхавірусаў, энтэравірусы чалавека 68-71-га сератыпаў), энтэравірусы жывёл.

Устойлівыя да эфіру, дэтэргентаў, нізкіх значэнняў pH, доўга выжываюць у навакольным асяроддзі.

Зноскі

  1. Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).
  2. Згодна з NCBI link: Picornavirales

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вірусы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вірусы