wd wp Пошук:

Энрыке Пенья Ньета

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ньета. Энрыке Пенья Ньета (ісп.: Enrique Peña Nieto; нар. 20 ліпеня 1966, Атлакамулька) — мексіканскі палітык, былы прэзідэнт Мексікі (1 снежня 2012 года — 1 снежня 2018 года). У 20052011 гадах быў губернатарам штата Мехіка. Прадстаўнік Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі.

З пачатку 90-х гадоў займаў розныя пасады ў складзе ўрада штата Мехіка, у 1993-98 гадах кіраваў апаратам Сакратарыята эканамічнага развіцця штата. У 1999—2000 гадах быў намеснікам сакратара ўрада, у 2000-02 гадах узначальваў Інстытут сацыяльнай бяспекі штата Мехіка і муніцыпалітэтаў, быў віцэ-прэзідэнтам савета па комплексным развіцці сям’і. У 2003-04 гадах быў дэпутатам мясцовага парламента. У 2005 годзе стаў адзіным кандыдатам ад Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі і Партыі зялёных на выбарах у губернатары штата Мехіка і перамог на іх, набраўшы 49 % галасоў. На пасадзе губернатара надаваў асаблівую ўвагу будаўніцтву хуткасных аўтадарог і развіццю грамадскага транспарту для паляпшэння сувязі штата з федэральнай акругай Мехіка, а таксама развіццю аховы здароўя.

У канцы 2011 года сышоў з пасады губернатара і зарэгістраваўся кандыдатам у прэзідэнты. Іншыя магчымыя кандыдаты ад ІРП знялі свае кандыдатуры, і Пенья стаў адзіным кандыдатам ад партыі. Перамог на выбарах, набраўшы 38,21 % галасоў (у Мексіцы не праводзіцца другі тур).

Зноскі

  1. Enrique Peña Nieto // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. The soap opera life of Mexico’s next first lady — 2012.

Спасылкі

Шаблон:Прэзідэнты Мексікі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Слана
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кетцаля
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Інфанта дона Энрыке
Катэгорыя·Кавалеры ланцуга ордэна Карласа III
Катэгорыя·Члены Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Мексікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна караля Абдэль-Азіза
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Мексікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Мехіка
Катэгорыя·Прэзідэнты Мексікі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом