wd wp Пошук:

Энергія хваль

Генератар на энергіі хваль Skizze

Эне́ргія хва́ляў, экалагічна чыстая, узнаўляемая энергія, якая выпрацоўваецца ў выніку хвалявання марской вады. Патэнцыяльна ў хвалях схавана вялізарная колькасць энергіі, якая можа ў будучыні стаць адной з асноўных крыніц энергіі для ўсяго чалавецтва. Аднак на цяперашні момант распрацоўка хвалевых энергетычных наладаў знаходзіцца на ступені вопытных узораў.

Для хвалевых энергетычных наладаў (ХЭН), якія выкарыстоўваюцца ў цяперашні час для аўтаномнага спажыўца, магутнасць ветравага хвалявання вызначаецца на пагонны метр фронту хвалі. Так пры вышыні хвалі 10 метраў і перыядзе 15 секунд магутнасць ХЭН можа дасягаць 2000 кВт/п.м.

У натуральных варунках ветравыя хваляванні з’яўляюцца нерэгулярнымі і для адзнакі ўдзельнай магутнасці ХЭН неабходна ведаць доўгатэрміновую статыстыку па вышыні і перыядах хваляў.

Энергія хваляў выкарыстоўваецца двума спосабамі: плавучыя платформы качаюцца на хвалях, і гэты рух выкарыстоўваецца для вярцення турбінаў; налады, у якіх хвалі якія б’юцца аб бераг праганяюць паветра пад ціскам праз турбіну. Качаючыеся платформы працуюць наступным чынам: лінейны генератар на сталых магнітах (ланцуг сталых магнітаў на 4-х метровым стрыжні) прывязана да якара, які ляжыць на глыбіні каля 30 метраў. Ахопліваючая стрыжань медная катушка замацавана ў паплавок, г.зн. у шкляны буй, які разам з хвалямі гуляе ўверх і ўніз. Катушка пад час руху перасякае лініі магнітнага поля, і ў ёй узнікае электрычны ток. У цяперашні час збудаваны некалькі вопытна-прамысловых ХЭНаў у Нарвегіі і Ісландыі. У 2002 годзе ўведзена ў карыстанне хвалевая вопытная электрастанцыя ў Партугаліі, якая пры ўздзеянні хваляў вышынёй да 5 метраў выпрацоўвае ў год 6-10 млн. кВт·г. электраэнергіі. Але ўдзельныя капіталаўкладанні ў будаўніцтва ХЗН дасягаюць 5000$/кВт, і іх выкарыстоўванне ў прамысловых маштабах не эфектыўна. Аднак трэба адзначыць, што паводзіны хваляў болей сталыя, а гаматнасць энергіі ў іх у 50 разоў вышэй чым у ветры. Таму патэнцыял выкарыстоўвання энергіі хваляў вельмі вялікі.

Вытворцы абсталявання для хвалевых і прыліўных электрастанцый

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Хвалевая фізіка
Катэгорыя·Узнаўляльныя крыніцы энергіі