wd wp Пошук:

Эндрыкас Адольфавіч Юшка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юшка. Эндрыкас Адольфавіч Юшка (нар. 21 кастрычніка 1947, Клікалей[lt], Акмянскі раён, Шаўляйская вобласць, Літва)  — беларускі архітэктар. Саветнік Беларускага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры, мастак міжнароднага саюза мастацкай фатаграфіі.

Творчасць

Скончыў у 1974 годзе Палтаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 19741981 гадах архітэктар Магілёўскага аддзела Галаўнога інстытута па праектаванні прадпрыемстваў штучнага валакна[ru], у 19812001 гадах галоўны архітэктар праектаў інстытута «Магілёўграмадзянпраект», у 20012010 гадах намеснік генеральнага дырэктара па архітэктуры ЗАТ «Будпраектінвест».

Член Саюза архітэктараў СССР, пасля член Саюза архітэктараў Беларусі.

Пражывае ў Магілёве па пр. Міру, 10.

Творчасць

Інтэрнат Магілёўскага педагагічнага вучылішча
Дом па вуліцы Ленінскай, 54 пасля рэканструкцыі

Асноўныя творы: 8, 9, 11-павярховы інтэрнат Магілёўскага педагагічнага вучылішча на рагу Піянерскай і Камсамольскай вуліц у Магілёве (1987)[1], навучальны корпус № 16 БДСГА ў Горках[2], гасцініца ў Дрыбіне[3], рэканструкцыя будынка Магілёўскага філіяла «Слаўнафтабанк» па вуліцы Ленінскай, 54[4], гандлёвы цэнтр «Панарама» з гаражамі па вул. Чэхава (сааўтар Ірына Іванчыкава)[5] ў Магілёве і інш.

Узнагароды

Узнагароджаны і адзначаны прызамі, дыпломамі, медалямі. З іх найважнейшыя: сярэбраны медаль Новазеландскага фотасалона (1989), залаты медаль Лонданскага салона (1990), граматы Беларускага Саюза архітэктараў, дыплом Рэспубліканскага фестывалю архітэктуры (2001).

Зноскі

  1. Педагогическое училище // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9
  2. Критика. Алла Шамрук
  3. Алла Шамрук. ПОИСК НАЦИОНАЛЬНОЙ ИДЕНТИЧНОСТИ В СОВРЕМЕННОЙ АРХИТЕКТУРЕ БЕЛАРУСИ
  4. Реконструкция здания Могилевского филиала «Славнефтебанк»
  5. Торговый центр с гаражами по ул. Чехова в Могилеве

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Акмянскім раёне
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Палтаўскага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Юрыя Кандрацюка