wd wp Пошук:

Эміль Вярэ

Эмелі (Эміль) Эрнст Вярэ (фінск.: Eemeli (Emil) Ernst Väre; 28 верасня 1885 — 31 студзеня 1974) — вядомы фінскі барэц грэка-рымскага стылю, алімпійскі чэмпіён і чэмпіён свету.

Эміль Вярэ нарадзіўся ў 1885 годзе ў абшчыне Кяркеля. У 1909 годзе выйграў чэмпіянат Фінляндыі, у 1910 годзе заняў на ім трэцяе месца, у 1911 годзе зноў стаў чэмпіёнам Фінляндыі. У 1911 годзе ў Хельсінкі прайшоў чэмпіянат свету па барацьбе, і Эміль Вярэ заняў на ім першае месца ў сваёй вагавой катэгорыі. У 1912 годзе ён заваяваў залатыя медалі Алімпійскіх гульняў у Стакгольме і неафіцыйнага чэмпіянату Еўропы ў Будапешце.

Пасля здабыцця Фінляндыяй незалежнасці Эміль Вярэ, прадстаўляючы ужо дзяржаву Фінляндыя, у 1920 годзе на Алімпійскіх гульнях у Антверпене зноў заваяваў залаты алімпійскі медаль.

Зноскі

  1. BiographySampo Праверана 23 сакавіка 2021.
  2. Kansallisbiografia / пад рэд. M. KlingeSuomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 28 лютага 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1912 года
Катэгорыя·Барцы Фінляндыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1912 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кяркёлі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Фінляндыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1920 года
Катэгорыя·Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1920 года
Катэгорыя·Памерлі 31 студзеня
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па барацьбе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Кяркёлі