wd wp Пошук:

Эма Янсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янсан. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Эма Джэніфер Янсан (швед. Emma Jennifer Jansson; нар. 9 мая 1996 г.) — шведская футбалістка, нападаючая жаночага футбольнага клуба «Хаммарбю».

Эма Янсан пачала граць у футбол у васьмігадовым узросце разам са сваім братам. З’яўляецца выхаванкай клуба «Салентуна» з аднайменнай камуны Швецыі. Летам 2012 года дзяўчына перайшла ў «Хамарбю» і 1 жніўня дэбютавала ў новай камандзе, у канцы першага тайма паядынку супраць «Васалундса» выйшла на замену і забіла свой першы гол за «бела-зялёных».

У лістападзе 2015 гады пасля вылету «Хамарбю» з вышэйшага дывізіёна чэмпіянату Швецыі Янсан перайшла ў «Эскільстуна Юнайтэд». У складзе новага клуба яна дэбютавала 17 красавіка 2016 года, правёўшы ўсе 90 хвілін паядынку супраць «Юргардэна». Гуляючы за «Эскільстуна», футбалістка прыняла ўдзел у 4 матчах Лігі чэмпіёнаў УЕФА сезона 2016/2017, аднак пасля паразы ў 1/8 фіналу турніру ад нямецкага «Вольфсбурга» пакінула каманду.

У лістападзе 2016 года Янсан перайшла ў «Эрэбру». Перад стартам сезона 2018 года футбалістка вярнулася ў «Хамарбю», падпісаўшы з клубам двухгадовы кантракт.

Янсан дэбютавала за юніёрскую зборную Швецыі (да 19 гадоў) на чэмпіянаце Еўропы 2015 года, які стаў пераможным для скандынавак.

Зноскі

  1. Emma Jansson // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Футбалісткі Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў