wd wp Пошук:

Эмануэла Карлбек

Эмануэла Атыліяна Карлбек (швед. Emanuella Ottiliana Carlbeck: 24 жніўня 1829 — 10 верасня 1901) — шведскі педагог. Наватар у навучанні людзей з разумовай адсталасцю. Карлбек заснавала першую навучальную ўстанову для іх у Гётэбаргу ў 1866 годзе. Яна складалася са школы, працоўнага дома і прытулку для пацыентаў.

Біяграфія

Эмануэла Карлбек была дачкой вікарыя і працавала гувернанткай ужо ў сталым узросце. Ніколі не выходзіла замуж. Яе дзейнасць, звязаная з дзецьмі з разумовай адсталасцю, была ініцыяваная нараджэннем яе пляменніка, які меў гэтую інваліднасць. У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Швецыі не было ніякіх устаноў для падобных дзяцей. Як і яе сучасніца Сафія Уілкенс, якая займалася таксама людзьмі з разумовай адсталасцю, Эмануэла Карлбек належала да класа жанчын вышэйшага і сярэдняга класа, занятых у сацыяльным рэфармаванні шведскага грамадства.

З 1871 года Карлбек пачала атрымліваць дзяржаўную падтрымку. Першапачаткова яе ўстанова была прыватнай і дабрачыннай, але ў 1885 годзе была перададзена дзяржаве, хоць Карлбек працягвала заставацца яе дырэктарам. Эмануэла Карлбек праславілася як заснавальніца шведскай інстытуцыяналізаванай медыцынскай дапамогі.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 18290824 Carlbeck, Emanuella // Swedish death index Праверана 19 сакавіка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1901 годзе
Катэгорыя·Педагогі Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1829 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі 10 верасня