wd wp Пошук:

Элісенда дэ Манкада

Элісенда дэ Манкада-і-Луна (ісп.: Elisenda de Moncada y Luna) (1292, Манкада, Каталонія1364, Барселона, Каталонія) — дачка барона дэ Манкада і дэ Атона Педра II дэ Манкада з дому Манкада; у замужжы — каралева Арагона, Валенсіі, Сардзініі і Корсікі.

Біяграфія

Элісенда дэ Манкада нарадзілася ў 1292 годзе ў Манкадзе, у Каталоніі. Яна была дачкой Педра II, барона дэ Манкада і дэ Атона і Элісенды дэ Пінас.

25 снежня 1322 года ў Тарагоне яна была выдадзена замуж за Хаймэ II, караля Арагона, Валенсіі, Сардзініі і Корсікі, графа Барселоны і іншых земляў Каталоніі. Гэта быў чацвёрты і апошні шлюб караля, за тры гады да вяселля заўдавелага ў трэці раз. Хаймэ II спадзяваўся праз гэты саюз умацаваць адносіны паміж тронам Арагона і малодшай галіной уплывовага феадальнага роды Манкада, які меў шматлікія ўладанні ў Каталоніі і на Сіцыліі.

У 1326 годзе каралева Элісенда дэ Манкада заснавала жаночы манастыр у Педральбесе, прыгарадзе Барселоны, даручыўшы яго клопатам манашак з ордэны кларысінак. У наступным годзе яна заўдавела і пасялілася ў доме каля заснаванага ёю манастыра. Тут каралева пражыла трыццаць сем гадоў. Элісенда дэ Манкада памерла ў 1364 годзе і была пахавана ў манастыры Педральбес.

Шлюб Элісенды дэ Манкада і Хаймэ II Арагонскага быў бяздзетным.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Барселоне
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Арагона
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Барселоне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1292 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манкада
Катэгорыя·Памерлі ў 1364 годзе