wd wp Пошук:

Элін Малін

Эма Элеанора Юхана Малін (швед. Emma Eleonora Johanna Molin), больш вядомая як Элін Малін (19 мая 1855, Стакгольм — 3 верасня 1948, Стакгольм) — шведская мастачка, якая працавала ў партрэтным жанры, таксама стварала нацюрморты.

Біяграфія

Элін Малін была дачкой вядомага шведскага скульптара Юхана Пітэра Малін і мастачкі Эмы Амаліі Эрхардзіны Малін, сястрой Герды Амаліі Сафіі Юнгстэт і Х’ялмара Малін. Свае першыя ўрокі жывапісу яна брала ў свайго бацькі, а затым вучылася ў Вільгельміны Лагерхольм і Аўгуста Мальмстрома. У 1883 годзе Элін Малін пераехала ў Францыю, там яна вучылася ў Каролюс-Дзюрана.

Удзельнічала ў выставах калекцый, арганізаваных Асацыяцыяй шведскіх мастакоў у Акадэміі мастацтваў і ў Мастацкім музеі Лундскага ўніверсітэта. Творчы ўклад Эмы складаецца з жанравых карцін з фруктовымі і кветкавымі матывамі, выкананымі ў алеі. Таксама маюцца і партрэтныя работы, самая вядомая з якіх — «Дзяўчынка» (швед. Flicka, палатно, алей, 1890).

Памерла ў 1948 годзе ў Броме ва ўзросце 93 гадоў. Пахавана на найбуйнейшых у Стакгольме Паўночных могілках у сямейным пахаванні.

Зноскі

  1. Elin Molin // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter. — doi:10.1515/AKL
  2. Molin, EMMA ELEONORA J.Svenska gravar. Праверана 15 чэрвеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме
Катэгорыя·Памерлі ў 1948 годзе
Катэгорыя·Памерлі 3 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках Стакгольма
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1855 годзе