wd wp Пошук:

Эльвіра Анатольеўна Алейнікава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алейнікава. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нікалаева. Эльвіра Анатольеўна Але́йнікава (у дзявоцтве Нікалаева; нар. 26 красавіка 1956, г. Мінск, БССР) — беларускі музыказнавец, музычны крытык. Кандыдат мастацтвазнаўства (1990), дацэнт (2005).

Біяграфія

Скончыла ў 1980 годзе аддзяленне музыказнаўства Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. У. Луначарскага па класе Н. Юдзеніч. У 1980—1983 гадах выкладала гістарычна-тэарэтычныя дысцыпліны ў Гродзенскім музычным вучылішчы.

У 1986 годзе скончыў аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы АН БССР пад кіраўніцтвам Г. Куляшовай. У 1986—1988 гадах навуковы кіраўнік аддзела музычнага мастацтва ІМЭФ АН БССР, у 1988—1991 гадах член рэпертуарнай калегіі, музычны рэдактар Упраўлення па справах мастацтваў Міністэрства БССР; з 1991 года старэйшы выкладчык кафедры гісторыі музыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з 2005 — загадчыца кафедры гісторыі музыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1992 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 2006 года.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы ахопліваюць праблемы айчыннай музыкі, сінтэзу мастацтваў, кампаратывістыкі, творчасць рускіх, замежных, сучасных кампазітараў Беларусі і беларускага замежжа. Вывучае сучасныя глабалізацыйныя працэсы, якім супрацьпастаўляе ідэі ўзаемадзеяння і дыялогу культур, сакралізацыі сучаснай культурнай прасторы.

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Мінскага гарадскога савета дэпутатаў (2003), Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Беларусі (2008, 2016), Ганаровым знакам Міністэрства культуры Беларусі (2010), Граматай Міністэрства адукацыі Беларусі (2012), лаўрэат Першай прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2013).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музычныя крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза музычных дзеячаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Музыказнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза кампазітараў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Кандыдаты мастацтвазнаўства