wd wp Пошук:

Электроника

Elektronika 25AS-328.
Пад [маркай](/Таварны_знак "Таварны знак") **«Электроника»** у [СССР](/Саюз_Савецкіх_Сацыялістычных_Рэспублік "Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік") на заводах, якія адносілі да ведамства [Міністэрства электроннай прамысловасці](/Міністэрства_электроннай_прамысловасці_СССР "Міністэрства электроннай прамысловасці СССР") (Мінэлектронпрам ці Мінэлектра), выпускаўся шырокі спектр бытавых электрапрыбораў: [тэлевізары](/Тэлевізар "Тэлевізар"), [камп’ютарныя](/Камп’ютар "Камп’ютар") сістэмы, [калькулятары](/Калькулятар "Калькулятар"), [электронныя гадзіннікі](/Электронны_гадзіннік "Электронны гадзіннік"), [магнітафоны](/Магнітафон "Магнітафон"), [відэамагнітафоны](/Відэамагнітафон "Відэамагнітафон") і іншыя вырабы. Некаторыя вырабы серыі былі [копіямі](/Клон_(інфарматыка) "Клон (інфарматыка)") ўзораў замежнай тэхнікі.

Экспартныя варыянты прыбораў серыі выходзілі пад марками «Elektronika» («Electronika»), «Electrónica» (для іспанагаворачых краін) і «Електроника» (для Балгарыі), Seconda (для гадзіннікаў), Elorg (Электронаргтэхніка), Prim (для Чэхаславакіі). Астаткі ад экспартных партый траплялі ў продаж і ў СССР.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гісторыя камп’ютарнай тэхнікі
Катэгорыя·Электроніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Камп’ютары СССР
Катэгорыя·Тэхніка СССР