Электрод — канструктыўны элемент электроннай ці электратэхнічнай прылады, які ўяўляе сабой праваднік пэўнай формы для злучэння ўчастка электрычнага ланцуга, што прыпадае на рабочае асяроддзе (тэхнічны вакуум, газ, паўправаднік, вадкасць), са знешняй часткай ланцуга.
Электрод электроннай прылады (злектроннай лямпы, электронна-прамянёвай трубкі і інш.) вырабляюць у выгладзе пласцінкі, сеткі, цыліндра і інш. Функцыі гэтых электродаў разнастайныя. Напрыклад, такія электроды, як катод, фотакатод, служаць крыніцамі электронаў; сеткі і электродаў электронных пушак выкарыстоўваюцца для стварэння ўнутры прылады электрычных палёў, якія вызначаюць рух электронаў і іонаў у рабочым асяроддзі; анод з’яўляецца калектарам электронаў. Выкарыстоўваюцца пры электролізе і ў хімічных крыніцах току. Зварачны электрод служыць для электразваркі.
Гэты артыкул занадта кароткі. Калі ласка, дапоўніце яго яшчэ хоць бы некалькімі сказамі і прыбярыце гэта паведамленне. Калі артыкул застанецца недапісаным, ён можа быць выстаўлены да выдалення. Для ўказання на працяг працы над артыкулам выкарыстоўвайце шаблон \{\{subst:L\}\}. |