wd wp Пошук:

Электрацягнік ЭР1

ЭР1 (Электрацягнік Рыжскі, 1-й тып) — электрацягнік пастаяннага току, які выпускаўся з лютага 1957 года па чэрвень 1962 года на Рыжскім вагонабудаўнічым заводзе (РВЗ) для чыгунак СССР. Завадское абазначэнне —62-11. З’яўляецца першай мадэллю з электрацягнікоў новага сямейства (ЭР).

Завадскія абазначэнні вагонаў:

Гісторыя электрацягніка

Параўнальна невысокае паскарэнне ў час разгону цягніка (0,45 м/с²), невысокая канструкцыйная скорасць (85 км у гадзіну) СР3 ўжо к сярэдзіне 1950-х гадоў пачалі стрымліваць рост сярэднетэхнічных скарасцей прыгараднага злучэння. Секцыі серыі СН хоць і мелі больш высокую канструкцыйную хуткасць (130 км у гадзіну) і цягавыя электрарухавікі магутнасцю 200 кВт, але з-за адносна нізкай адносіны счапной вагі к поўнай вазе цягніка (суадносіна маторных вагонаў к прычапным складала 1:2) не маглі значна павялічыць хуткасці руху, асабліва на кароткіх перагонах.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Электрацягнікі СССР
Катэгорыя·Электрацягнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Электрацягнікі паводле алфавіта