wd wp Пошук:

Электравакуумны дыёд

Дыёды 5Ц3С (СССР) і 5C3S (ПНР)

Электравакуумны дыёдэлектравакуумны прыбор (электронная лямпа) з двума электродамі, валодаючы ўласцівасцю аднабаковай праводнасці.

Складаецца са шклянога балона, з якога адпампавана паветра да ціску 10-5—10-4 Па. У балоне змешчаны электроды: анод і катод. Катод можа быць прамога і ўскоснага напалу.

Прынцып дзеяння

У выніку награвання катода электрычным токам адбываецца вылучэнне з яго электронаў (тэрмаэлектронная эмісія). Вакол катода ўтвараецца адмоўны прасторавы зарад. Створанае ім электрычнае поле перашкаджае выхаду электронаў з катода, ствараючы патэнцыяльны бар’ер.

Пазначэнне на схемах вакуумнага дыёда з ўскосным напалам

Пры дадатным напружанні на анодзе адносна катода электроны, вылучаныя з катода, пераадольваюць патэнцыяльны бар’ер, паскараюцца і накіроўваюцца да анода. Праз дыёд пачынае працякаць электрычны ток. З павелічэннем напружання на анодзе ток праз дыёд узрастае. Пры адмоўным напружанні на анодзе патэнцыяльны бар’ер каля катода павялічваецца, і электроны не могуць яго пераадолець. У выніку гэтага электрычны ток праз дыёд адсутнічае.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Электронныя лямпы
Катэгорыя·Радыётэхніка
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum