wd wp Пошук:

Экафашызм

Экафашызм (экалагiчны фашызм, зялёны фашызм) — праварадыкальная ахова навакольнага асяроддзя, якую прытрымліваюцца рухi неанацыстаў і неафашыстаў. Тэрмін таксама выкарыстоўваецца кансерватарамі ў якасці палітычнага эпітэта, каб дыскрэдытаваць экалагічную палітыку сваіх супернікаў[1].

Экапалітыка ў Трэцім Рэйху

Пакланенне перад прыродай было важнай тэмай для НСДАП. Нацысцкі ўрад шукаў шляхі для спрыяльнага вядзення лясной гаспадаркі, выдавала законы аб ахове лесу і навакольнага асяроддзя[2].

У 1935 году ўрад прыняў закон «Аб абароне прыроды Рэйха», каб абараніць прыродны ландшафт ад празмернага эканамічнага развіцця, а таксама стварыць новыя запаведнікі[3].

Экапалiтыка сучасных неафашыстаў

На экапалітыку неафашыстаў у дачыненні да навакольнага асяроддзя паўплывалі бiёлагiчныя даследаванні. Іх канцэпцыя расавай гігіены разглядаецца як чыстка генетычнага фонду чалавецтва, гэтак жа як экалогія ачышчае навакольнае асяроддзе. Усе гэтыя паняцці маюць ўзаемасувязь, падкрэсліваецца важнасць іх характару.

Самая вядомая з усіх сённяшніх экафашысцкiх арганізацый — Лiбертарыянская нацыянал-сацыялістычная партыя зялёных. Яе сцяг, свастыка на зялёным фоне, падкрэслівае сінтэз экалогіі i нацыянал-сацыялізму[4].

Зноскі

  1. Артыкул «Экофашизм» на рускай википедыi(руск.)
  2. How Green Were the Nazis?: Nature, Environment, and Nation in the Third Reich
  3. Closmann, 2005, pp. 30–32
  4. Reason Magazine — Hit & Run > Esoteric Fringe Group or Esoteric Joke?

Лiтаратура

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Неафашызм
Катэгорыя·Фашызм