wd wp Пошук:

Эканоміка-тэхналагічны інстытут імя Роберта Эльворці

Эканоміка-тэхналагічны інстытут імя Роберта Эльворціукраінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Крапіўніцкім.

Агульная характарыстыка

Гісторыя інстытута вядзе пачатак з 1993 года, калі быў створаны Кіраваградскі інстытут камерцыі. У 2009 годзе адкрыты эканоміка-прававы каледж. У жніўні 2017 года адбылася змена ўладальнікаў інстытута. Новым уладальнікам стаў Дабрачынны фонд “Эльворці”. У снежні 2017 года была зменена назва інстытута на сучасную. З 1996 года вучэльня плённа супрацоўнічае з Корпусам міру (ЗША) і запрашае высокакваліфікаваных спецыялістаў з краін Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі для доўгатэрміновага выкладання на факультэтах інстытута.

Адукацыйная дзейнасць у эканоміка-тэхналагічным інстытуце сёння ажыццяўляецца на адукацыйна-кваліфікацыйным ўзроўні «Бакалаўр» па наступных напрамках падрыхтоўкі: «Улік і падаткаабкладанне», «Фінансы, банкаўская справа і страхаванне», «Менеджмент», «Маркетынг», «Эканоміка», «Прыкладная механіка», «Камп’ютарныя навукі». У эканоміка-прававым каледжы ажыццяўляецца падрыхтоўка па адукацыйна-кваліфікацыйнага ўзроўню «Малодшы бакалаўр» па напрамках падрыхтоўкі «Фінансы, банкаўская справа і страхаванне». Таксама студэнты маюць магчымасць прадоўжыць навучанне ў магістратуры па напрамку падрыхтоўкі «Менеджмент».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·1993 год ва Украіне
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1993 годзе