Эканоміка-лінгвістычны ўніверсітэт (ЭЛУ, поўная назва “Эканоміка-лінгвістычны недзяржаўны ўніверсітэт”) - недзяржаўная ўстанова вышэйшай эканамічнай і лінгвістычнай адукацыі, якая дзейнічала ў Мінску ў 1990-я гг. Зарэгістраваны ў адзіным дзяржаўным рэестры 20.07.1995 адміністрацыяй Першамайскага раёна Мінска (№100201032). Юрыдычны адрас вул. Батанічная 15. У складзе ЭЛУ дзейнічаў Перакладчы факультэт з дзённай і вячэрняй формамі навучання[1]. У 1998 г. у гэтай вну адазвалі ліцэнзію[2]. Пры гэтым, згодна ўспамінаў, апублікаваных СМІ, студэнты ЭЛУ мусілі самастойна ўладкоўвацца ў іншыя вну пасля зачынення арганізацыі[3][4]. Будынак перайшоў Дзяржаўнаму інстытуту кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.