wd wp Пошук:

Эдуард Мікалаевіч Яраш

Эдуард Яраш
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эдуард Мікалаевіч Яраш
Грамадзянства Сцяг СССР СССР Беларусь
Дата нараджэння 17 сакавіка 1941(1941-03-17) (81 год)
Месца нараджэння
Від стралковага спорту кулявая стральба (вінтоўка)
Спартыўнае званне Майстар спорту СССР міжнароднага класа
Медалі
Чэмпіянаты свету(руск.) бел.
Золата Каір 1962(англ.) бел. Вінтоўка
Золата Вісбадэн 1962(руск.) бел. Вінтоўка
Бронза Вісбадэн 1962(руск.) бел. Вінтоўка
Чэмпіянаты Еўропы(руск.) бел.
Золата Бухарэст 1962 Вінтоўка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яраш. Эдуард Мікалаевіч Яраш (17 сакавіка 1941, Мінск, БССР —) — беларускі савецкі спартсмен і трэнер (стралковы спорт). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1966), заслужаны трэнер БССР (1980)[1].

Біяграфія

Скончыў БПІ ў 1968 годзе. З 1978 года старшы трэнер зборнай каманды БССР па кулявой стральбе. Чэмпіён свету (1962, Каір; 1966, Вісбадэн, ФРГ) і бронзавы прызёр (1966) у камандным першынстве. Чэмпіён Еўропы ў камандным першынстве (1965, Бухарэст). Чэмпіён Спартакіяды народаў СССР у асабістым першынстве (1959, 1963, 1967), СССР у асабістым (1959, 1962-63, 1967) і камандным (1962, 1965, 1966, 1968, 1969) першыствах. Рэкардсмен свету, СССР[1].

Сярод выхаванцаў алімпійскі чэмпіён, удзельнік шасці Алімпійскіх гульняў, Сяргей Мартынаў[1].

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Ярош Эдуард Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 720. — 737 с.
  2. Подписи (нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Стралкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Стралкі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ