wd wp Пошук:

Эдуард Джабеевіч Какойты

Эдуа́рд Джабе́евіч КАКО́ЙТЫ (асец. Кокойты Джабейы фырт Эдуард) — прэзідэнт Рэспубліка Паўднёвая Асеція[1], прарасійскі палітык, які імкнецца аб’яднаць Паўночную і Паўднёвую Асецію ў межах Расійскай Федэрацыі.

Нарадзіўся 31 кастрычніка 1964 года ў г. Цхінвалі. Скончыў сярэднюю школу №5. Працаваў электраманцёрам у аддзяленні сувязі. У 1980 г. стаў чэмпіёнам Грузінскай ССР па вольнай барацьбе; майстар спорту. У 19831985 гг. праходзіў тэрміновую службу ў шэрагах Узброеных сіл СССР. Паступіў у Паўднёва-Асецінскі педагагічны інстытут, які скончыў у 1988 па спецыяльнасці «Выкладчык фізічнай культуры». У інстытуце быў абраны сакратаром камітэта камсамола, пасля чаго працаваў у камсамольскіх структурах. Падчас падзей грузінска-асецінскага супрацьстаяння (19901991) стварыў і ўзначаліў баявы атрад, які ваяваў супраць грузінскага войска. З 1990 па 1993 гг. — дэпутат Парламента РПА. У лютым 1997 года ўказам першага прэзідэнта РПА Людвіга Чыбірава быў прызначаны гандлёвым прадстаўніком РПА ў Расійскай Федэрацыі. Працаваў памочнікам дэпутата Дзярждумы Расійскай Федэрацыі ад Паўночнай Асеціі А А. Чэхоева. У выніку прэзідэнцкіх выбараў у лістападзе-снежні 2001 года стаў прэзідэнтам Паўднёвай Асеціі, перамогшы ў другім туры (53 % галасоў). У 2006 годзе пераабраны на другі тэрмін.

Жанаты, мае трох сыноў.

Зноскі

  1. Прызнаецца Расіяй у якасці незалежнай дзяржавы

Спасылкі

Папярэднік:
Людвіг Аляксеевіч Чыбіраў
Прэзідэнт Паўднёвай Асеціі
18 снежня 200110 снежня 2011
Пераемнік:
Вадзім Уладзіміравіч Броўцаў
(в. а.)
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 кастрычніка
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёва-Асецінскай аўтаномнай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені, ПМР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Рэспублікі (ПМР)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Уацамонга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Гонар і слава I ступені
Катэгорыя·Прэзідэнты Паўднёвай Асеціі