Эдуарду Элізіу Машаду Соту дэ Мора (парт.: Eduardo Elísio Machado Souto de Moura; нар. 25 ліпеня 1952, Порту, Партугалія) — партугальскі архітэктар, уладальнік Прытцкераўскай прэміі 2011 года і прэміі Вольфа ў галіне мастацтва (2013).
Эдуарду Соту дэ Мора нарадзіўся ў 1952 годзе ў Порту. Вывучаў архітэктуру ў Школе прыгожых мастацтваў Універсітэта Порту і атрымаў дыплом у 1980 годзе. У 1974—1979 гадах працаваў у бюро вядомага партугальскага архітэктара Алвару Сізы, на чыёй дачцы жанаты. З 1981 па 1990 Моура выкладаў у сваім альма-матэр.
Журы Прытцкераўскай прэміі, адной з самых прэстыжных архітэктурных прэмій свету, адзначыла здольнасць архітэктара спалучаць у сваіх работах такія супярэчлівыя характарыстыкі, як «моц і стрыманасць, бравада і пяшчота». Сярод праектаў — стадыён у партугальскім горадзе Браг, а таксама будынак музея Паўлы Рэгу — так званага «Дома гісторый», аднымі са складовых элементаў якога з’яўляюцца дзве піраміды.