wd wp Пошук:

Эдуарда Фрэй Мантальва

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Эдуарда Ніканор Фрэй Мантальва (ісп.: Eduardo Nicanor Frei Montalva, 16 студзеня 1911 — 22 студзеня 1982) — чылійскі палітычны дзеяч, 28-ы прэзідэнт Чылі з 1964 па 1970 год.

Эдуарда Фрэй Мантальва нарадзіўся ў 1911 годзе ў Сант’яга. Яго бацька — немец, эмігрант з Швейцарыі. Эдуарда Фрэй Мантальва атрымаў юрыдычную адукацыю ў Каталіцкім універсітэце ў 1933 годзе. Палітычную дзейнасць пачаў у Кансерватыўнай партыі, у 1938 годзе стаў лідарам Нацыянальнага руху кансерватыўнай моладзі, ператворанага ў гэтым жа годзе ў партыю Нацыянальная фаланга. Выкладаў у Каталіцкім універсітэце. У 1937—1945 гадах член палаты дэпутатаў. У 1945—1946 гадах міністр грамадскіх работ і дарожнага будаўніцтва. У 1949—1964 гадах сенатар.

Пасля стварэння ў 1957 годзе Хрысціянска-дэмакратычнай партыі на базе Нацыянальнай фалангі і Сацыял-хрысціянскай кансерватыўнай партыі стаў яе лідарам. У 1958 годзе кандыдат у прэзідэнты, набраў 20,7 % галасоў і заняў трэцяе месца.

Яго старэйшы сын Эдуарда Фрэй Руіс-Тагле таксама быў прэзідэнтам Чылі ў 1994—2000 гг.

Зноскі

  1. 1 2 Eduardo Frei Montalva // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Eduardo Frei // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сант’яга
Катэгорыя·Памерлі 22 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «Сонца Перу»
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэзідэнты Чылі
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Баякі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Памерлі ў Сант’яга
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Паўднёвага Крыжа