wd wp Пошук:

Эдгар Георгіевіч Элбакян

Эдгар Георгіевіч Элбакян (нар. 1928, Тбілісі) — армянскі савецкі акцёр тэатра і кіно.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка.

У 1946 годзе скончыў сярэднюю школу, пераехаў у Ерэван і паступіў на акцёрскі факультэт тэатральнага інстытута, які з поспехам скончыў у 1950 годзе. У тым жа годзе пайшоў працаваць у тэатр юнага гледача. У тыя гады ім сыграны шмат значных роляў: Павел Карчагін — «Як гартавалася сталь», Хлестакоў — «Рэвізор», Кардынал Рышэлье — «Тры мушкецёры».

У 1962 годзе запрошаны ў Дзяржаўны акадэмічны тэатр ім. Г. Сундукяна, дзе створаныя ім вобразы Гіко — «Пэпо», Тарэлкіна — «Судовая справа», Пайлака (суддзя) — «Багдасар разводзіцца з жонкай» увайшлі ў галерэю вечных каштоўнасцей армянскага сцэнічнага мастацтва. Сцэнічнае майстэрства Эдгара Элбакяна заслужыла высокую ацэнку як з боку шырокай грамадскасці, так і з боку дзеячаў мастацтва.

У 1978 годзе атрымаў ганаравае званне Народнага артыста АрмССР, а ў 1979 — Дзяржаўную прэміі АрмССР.

Эдгар Элбакян быў шырока вядомы і папулярны як у Арменіі так і за яе межамі. Ролі згуляныя ім, заслугоўвалі ўвагі перадусім вастрынёй увасаблення вобраза, рэалістычнай трактоўкай шматжанравасцю выкананні драматычных, камічных, характэрных герояў.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 чэрвеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Ерэване
Катэгорыя·Памерлі 31 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Армянскай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Народныя артысты Армянскай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тбілісі
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Армянскай ССР