wd wp Пошук:

Эдвард Эрыксен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эрыксен.

Эдвард Хрысціян Іаганес Эрыксен (дацк.: Edvard Eriksen; 10 мая 1876, Капенгаген — 12 студзеня 1959, Капенгаген) — дацкі скульптар-натураліст.

Біяграфія

У 1895 годзе Эдвард Эрыксен атрымаў мастацкую адукацыю. Першы поспех прыйшоў да яго ў 1902 годзе, калі адна з яго скульптур («Каецца») была прынята для выстаўкі ў каралеўскім палацы Шарлотэнборг (Капенгаген). Канчатковае прызнанне мастацкіх заслуг майстра адносіцца да 1904 года, калі Дзяржаўным мастацкім музеем Капенгагена была набыта яго скульптура «Надзея», а ў 1905 годзе Эрыксен за сваю працу «Лёс» быў узнагароджаны прэміяй.

У 1908 годзе скульптар атрымаў каралеўскі заказ на выраб трох мармуровых статуй («Жалоба», «Памінанне» і «Сімпатыя») для саркафага Хрысціяна IX Дацкага і яго жонкі Луізы ў саборы ў Роскіле.

Сапраўды сусветную славу прынесла Эдварду Эрыксену створаная ім і ўсталяваная на набярэжнай у Капенгагене 23 жніўня 1913 года статуя андэрсанаўскай Русалачкі, якая стала сімвалам Капенгагена і ўсёй Даніі.

У 1932 годзе Эрыксен быў узведзены ў рыцары Ордэна Данеброг; скульптар быў таксама ганаровым прафесарам Мастацкай акадэміі Карары.

У 1900 годзе Эрыксан ажаніўся з Элінай Вільгельмінай Мелер (1881—1963), меў у гэтым шлюбе пяцёра дзяцей.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1070357626 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=2237
  3. Union List of Artist Names — 2016. Праверана 25 кастрычніка 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капенгагене
Катэгорыя·Памерлі ў Капенгагене
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Скульптары Даніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Памерлі 12 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Капенгагене