wd wp Пошук:

Эгільстадзір

Панарама горада Эгільстадзіра

Эгільстадзір (ісл.: Egilsstaðir) — горад у Ісландыі.

Горад Эгільстадзір знаходзіцца ў рэгіёне Ёйстурланд, на ўсходзе Ісландыі. Найбуйнейшы горад ва ўсходняй частцы краіны. Галоўны горад абшчыны Флётсдальсхерад. Колькасць насельніцтва — 2.257 чалавек (2011).

Буйны гандлёвы цэнтр і транспартны вузел рэгіёна. У горадзе ёсць універсітэцкі каледж, рэгіянальная бібліятэка і архіў.

Паблізу горада знаходзіцца возера Лагарфлёўт, у якім згодна з паданнем, жыве «цмок Лагарфлёўт» — аналагічны шатландскаму Нэсі. Непадалёк ад Эгільсстадзіра знаходзіцца Халормсстадаскогур — самы буйны лясны масіў у Ісландыі.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гарады Ісландыі
Катэгорыя·Артыкулы аб населеных пунктах без шаблонаў-картак