wd wp Пошук:

Эба Буш

Эба Буш (швед. Ebba Busch; у 2013—2020 — Эба Буш Тур, Ebba Busch Thor, народжаная Эба-Элізабет Буш-Крыстэнсен, Ebba-Elisabeth Busch-Christensen, нар. 11 лютага 1987, Упсала) — шведская жанчына-палітык. З 25 красавіка 2015 г. — старшыня партыі Хрысціянскія дэмакраты.

Біяграфія

Эба Буш нарадзілася 11 лютага 1987 года ў прыгарадзе Упсалы. Яе дзяцінства прайшло ў мястэчку Гунста. Скончыла школу пры царкоўным аб’яднанні «Слова жыцця», пасля чаго атрымала ступень бакалаўра ў вышэйшай школе Катэдральскулан ў Упсале. Вывучала канфлікталогію ва Універсітэце Упсалы, а летам працавала маляром. Адначасова яна праходзіла практыку пад кіраўніцтвам Ларса Воліна, а падчас выбараў у парламент у Швецыі 2010 года працаваў PR-кансультантам у Стакгольме.

Буш Тур лічыць сябе адначасова шведкай і нарвежкай, бл яе бацька родам з Нарвегіі; таксама яна валодае падвойным грамадзянствам — Швецыі і Нарвегіі.

У 2013 выйшла замуж за футбаліста Нікласа Тура (нар. 1986), пасля гэтага яны з мужам карысталіся агульным прозвішчам Буш Тур. У 2019 годзе падалі на развод, у 2020 годзе развяліся. Дзеці: сын (нар. 2015), дачка (нар. 2017).

Зноскі

  1. Ebba Busch Thor // https://pantheon.world/profile/person/Ebba_Busch_Thor
  2. 1 2 Busch-Christensen, Ebba-Elisabeth // Sveriges befolkning 1990Ramsele: National Archives of Sweden, 2011. — ISBN 978-91-88366-91-7 Праверана 30 жніўня 2021.
  3. Ebba Busch (KD) Праверана 23 сакавіка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Упсала
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе