wd wp Пошук:

Шэфкет Верладжы

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Шэфкет Бей Верладжы (алб.: Shefqet Bej Verlaci; 15 снежня, 187721 ліпеня 1946) — албанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Албаніі ў 1924 годзе і падчас італьянскай акупацыі з 1939 па 1941 гады.

Бiяграфiя

Шэфкет Верланджы нарадзіўся ў сям’і сярэдняга албанскага землеўладальніка, калі Албанія яшчэ знаходзілася пад уладай туркаў.

Да пачатку 20-ых гадах Верланджы стаў найбуйнейшым землеўладальнікам Албаніі, лідарам Кансерватыўнай Прагрэсіўнай партыі, супрацьстаяў любым спробам зямельнай рэформы.

У канцы 1922 года вядомы албанскі палітык Ахмет Зогу ажаніўся з дачкой Верладжы, і дзякуючы падтрымцы апошняга стаў прэм’ер-міністрам Албаніі.

У пачатку 1924 года Зогу саступіў пасаду прэм’ер-міністра самому Верладжы з-за фінансавага скандалу і выкрыцця ўдзелу Зогу ў спробе замаху. Верладжы ўступіў на пасаду 5 сакавіка 1924 года і займаў яе да чэрвеня 1924 года, пасля чаго збег у Iталiю. Пры дыктатуры Фана Нолі быў завочна прысуджаны да смерці з канфіскацыяй усёй маёмасці.

У 1928 яго зяць Зогу становіцца каралём Албаніі, а затым разводзіцца з дачкой Верланджы. З гэтага моманту паміж палітыкамі разгараецца варожасць.

Увесну 1939 г. Італія акупуе Албанію. Італьянцы пачынаюць фармаваць марыянеткавы ўрад, на чале якога становіцца Верланджы. 12 красавіка ён у другі раз заступае на пасаду прэм’ер-міністра. Абапіраючыся на італьянскую падтрымку, запатрабаваў ўключэння ў склад Албаніі населеных албанцамі зямель Югаславiі (Косава) і Грэцыі.

У снежні 1941 года ён сышоў у адстаўку.

У 1945 Албанія была вызвалена ад акупацыі партызанамі Народна-вызваленчай арміі, якія неўзабаве пачынаюць паляванне на палітыка. Верланджы змог збегчы ў Швейцарыю, дзе яго хавалі мясцовыя ўлады.

Шэфкет Верладжы памёр у Цюрыху ў 1946 годзе, пахаваны на пратэстанцкіх могілках у Рыме.

Зноскі

  1. 1 2 Shefqet Bej Verlaci // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1877 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Цюрыху
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі 21 ліпеня
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Тэстача
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Албаніі