wd wp Пошук:

Шэрань

Шэрань у цені на травяным покрыве пры ранішняй замарозцы
Шэраневыя ўзоры на аконным шкле

Шэ́рань — від цвёрдых атмасферных ападкаў. Уяўляе сабой тонкі пласт крышталічнага лёду рознай таўшчыні, які нарастае на паверхні зямлі і наземных прадметах пры негатыўнай тэмпературы глебы, малавоблачным небе і слабым ветры. Крышталі шэрані пры слабых маразах маюць форму шасцівугольных прызмаў, пры ўмераных — пласцінак, а пры моцных — тупаканцовых іголак. [1]

Утварэнне шэрані

Шэрань утвараецца шляхам дэсублімацыі вадзянога пара з паветра на паверхні глебы, травы, снежнага полага, а таксама на адкрытых паверхнях прадметаў у выніку іх радыяцыйнага астуджэння да негатыўных тэмператур, больш нізкіх, чым тэмпература паветра.

Найбольш спрыяльнымі для ўтварэння шэрані з’яўляюцца ясныя зацішныя ночы і шурпатыя паверхні цел, якія маюць малую цеплаправоднасць (напрыклад, драўляныя лавы, адкрытае глебавае покрыва і да т.п.). Слабы вецер, які прыводзіць у дотык з халоднай паверхняй усё новыя масы вільготнага паветра, вельмі спрыяе ўтварэнню шэрані. Моцныя вятры з’яўляюцца перашкодай гэтаму працэсу.

Шэраневыя кветкі

Крышталі шэрані на драўлянай паверхні, якія падтаюць пры ўзыходзячым сонцы.

Гэта адмысловы від шэрані, які ўяўляе сабой адклад дробных крышталёў лёду, якія групуюцца плямамі, часта нагадваюць па форме і тэкстуры лісце дрэў або кветкі. Яны ўтвараюцца на цёплай глебе ў выніку рэзкага пахаладання, наступнага пасля працяглага пацяплення, звычайна — у восеньскі час.

Шэраневыя кветкі часцей за ўсё ўзнікаюць на друзлай аголенай глебе, а таксама наогул у месцах выхаду цёплага глебавага паветра. Акрамя гэтага, можна назіраць інеевыя кветкі і на ледзяным полагу рэк і азёр уздоўж расколін і палонак. Адклады інея фармуюцца сістэматычна і вельмі часта. Яны ўваходзяць у склад снежнага полага [2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Котляков В. М. Иней. Гляциологический словарь. — Л.: Гидрометеоиздат, 1984. — С. 153—154.
  2. В. М. Котляков. Иней. Гляциологический словарь. — Л.: Гидрометеоиздат, 1984. — С. 154
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Лёд
Катэгорыя·Гляцыялогія
Катэгорыя·Метэаралогія
Катэгорыя·Фізічная геаграфія