wd wp Пошук:

Шышы

Шышы — назва партызан, людзей, што ваявалі супраць царскай улады, у афіцыйных дакументах Маскоўскай дзяржавы з сярэдзіны XVII ст. Тэрмін з’явіўся ў крыніцах аб паўстанні ў Пскоўскім павеце 1650 г. Асабліва пашырыўся ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг., каля адразу пасля ўступлення царскай арміі на тэрыторыю ВКЛ разгарнуўся шырокі народных рух самаабароны ў паўночнай і ўсходняй Беларусі. Шышы ад пачатку вайны актыўна непакоілі маскоўскіх заваёўнікаў. Напрыклад, у ліпені 1654 г. 3-тысячны атрад партызан з вёскі Калеснікі напаў на войска ваяводы Трубяцкога, што набліжаўся да Мсціслаўля, і нанес яму сур’ёзную шкоду.

Шышы былі ў асноўным мясцовымі сялянамі, атрадамі якіх (300—500 чалавек і больш) камандавалі звычайна шляхціцы. Звычайна шышы актыўна дзейнічалі разам з войскам ВКЛ, але часам выступалі і самастойна. Аб’яднаныя партызанскія атрады неслі найбольшую небяспеку для асобных царскіх фарміраванняў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вялікае Княства Літоўскае
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты