Шчытнікі[1] (Pentatomidae) — сямейства клапоў. Часцей гэтыя клапы у даўжыню дасягаюць ад 8 да 18 мм.
У сусветнай фаўне налічваецца больш за 4000 відаў гэтага сямейства. У Еўропе сустракаюцца 228 відаў, у Сярэдняй Еўропе каля 70 відаў. У Паўночнай Амерыцы жыве 221 від з 61 роду. На Беларусі каля 50 відаў.