Шчу́рыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Поразаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Шчурычы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Поразаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. Скасаваны 16 ліпеня 1954 года, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Крапіўніцкага сельсавета[1].