Штурмавая авіяцыя — адзін з родаў франтавой авіяцыі ваенна-паветраных сіл дзяржавы, прызначаны для падтрымкі наземных войскаў. Выкарыстоўваецца для знішчэння праціўніка на поле бою і нанясення бомбава-штурмавых удараў па наземных аб’ектах у бліжэйшай глыбіні абароны праціўніка. У асноўным, дзейнічае на малой вышыні або на брыючым палёце. У якасці штурмавікоў выкарыстоўваюцца самалёты або верталёты.