wd wp Пошук:

Шолам Іонавіч Хінчын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хінчын. Шолам Іонавіч Хі́нчын (25 снежня 1916, г. Белая Царква, Кіеўская вобласць — 1991, Гомель) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1943 года. Скончыў у 1951 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1951 па 1982 г. працаваў галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні аб’ёмнага праектавання, галоўным спецыялістам-архітэктарам у інстытуце «Гомельграмадзянпраект»[1]. У 19571977 гадах выкладаў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, у 19621972 гадах дацэнт[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1954 года[1].

Пражываў у Гомелі[1]. Пахаваны на гомельскіх могілках Асаўцы[3].

Творчасць

Асноўныя работы (усе ў Гомелі): 162-кватэрны (19521954), 140-кватэрны (19621964) па праспекце Леніна, 670-кватэрны (1967—1969, з С. Ф. Паўлавым) жылыя дамы[1], жылыя дамы па вуліцах Камсамольскай (1966, у сааўтарстве), Білецкага (1967), Пушкіна (1978), будынак Гомельскага гарвыканкама Савета народных дэпутатаў (19581960[1]), навучальны (1961) і спартыўны (1969)[1] карпусы Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (2-я чарга, з В. С. Бурлакам[1]), сярэдняя школа № 10 па вул. К. Маркса (1968), чыгуначны паштамт і блок інтэрнатаў на праспекце Кастрычніка (1990, усе ў сааўтарстве). Аўтар праекта планіроўкі і забудовы Прывакзальнай пл. (19541959), праекта аднаўлення і рэканструкцыі Палаца культуры шклозавода (19541956[1])[2].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Хинчин Шолом Ионович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. 1 2 Хінчын Шолам Іонавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. Осовцы. Хинчин Шолом Ионович 1916—1991

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Белай Царкве
Катэгорыя·Архітэктары Гомеля
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БелДУТ
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Памерлі ў Гомелі
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Асаўцы
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы