wd wp Пошук:

Шлем з Сатан-Ху

Colour photograph of the Sutton Hoo helmet
Сучасная рэканструкцыя шлема з Сатан-Ху (1970-71)

Шлем з Сатан-Ху — упрыгожаны шлем, знойдзены падчас раскопак пахавальнай ладдзі(руск.) бел. ў Сатан-Ху ў 1939 годзе. Мяркуюць, што шлем, пахаваны прыблізна в 625 годзе, належаў каралю Рэдвальду(руск.) бел., прычым багаты арнамент, магчыма, паказвае на тое, што сам шлем па сваіх функцыях быў аналагам кароны[1]. Шлем стаў самым культавым прадметам, знойдзеным у выніку аднаго з самых грандыёзных археалагічных адкрыццяў і прадстаўляе сабой адзін з найбольш значных артэфактаў англасаксонскай эпохі. Яго маска, дэкаратыўныя надброўі, наноснік і вусы, якія разам утвараюць постаць дракона ў палёце, сталі сімвалам не толькі цёмных стагоддзяў(руск.) бел., але і сімвалам археалогіі ўвогуле[2]. Шлем быў выняты з зямлі ў выглядзе сотняў фрагментаў і ўпершыню выстаўлены на ўсеагульны агляд у форме рэканструкцыі ў 1945-46 гадоў, якая ў далейшым, у 1970-71 гадах, была заменена на больш сучасную.

Зноскі

  1. Steuer, 1987, p. 200 n.32
  2. Richards, 1992, p. 131

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Брытанскі музей
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·1939 год у культуры і мастацтве
Катэгорыя·Шлемы
Катэгорыя·Археалагічныя артэфакты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·1939 год у Англіі
Катэгорыя·Творы VII стагоддзя
Катэгорыя·Ваенная гісторыя Англіі